У лісьце да Тоомаса Хэндрыка Ільвэса выказваецца падтрымка ў сувязі зь міждзяржаўным канфліктам, што разгарэўся ў выніку пераносу ў Таліне савецкага помніка. У ім адзначаецца, што Расея ў сваіх дзеяньнях найперш перасьледуе свае імпэрскія інтарэсы, якія распаўсюджваюцца ня толькі на Эстонію, але на ўсю постсавецкую прастору. Па словах аўтараў ліста, канфрантацыя з заходнімі краінамі выгадная для сёньняшняй крамлёўскай улады, бо стварае прыдатную глебу для лабіяваньня трэцяга тэрміну для Пуціна. У сувязі з апошнімі падзеямі кіраўніцтва партыі выказвае сваю падтрымку эстонскаму ўраду і народу: « Мы выказваем нашу падтрымку палітычнаму кіраўніцтву Эстоніі і эстонскаму народу, якія бароняць сувэрэнітэт і незалежнасьць сваёй Дзяржавы ад імпэрскіх правакацыяў Масквы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?