Вызначыліся першыя паўфіналісты чэмпіянату сьвету па хакеі. У першым матчы гаспадары турніру пакінулі ні з чым чэхаў — 4:0. Увогуле, расейцы зазвычай зьяўляюцца самым зручным супернікам для чэхаў. Шмат хто нават жартаваў, што чэхі гатовыя лішні раз прайграць на групавым турніры, абы трапіць у плэй‑оф на нашых усходніх суседзяў. Трапілі, але нічога ня выйшла. Расейцы згулялі надзейна і натхнёна, таму менавіта яны першымі выйшлі ў паўфінал.

Вечарам на маскоўскай «Хадынцы» сышліся леташнія чэмпіёны, швэды, са славакамі. Гульня аказалася надзіва выніковай і відовішчнай. Усяго было закінута аж 11 шайбаў. Швэды, праўда, дабіваліся посьпеху на тры разы болей — 7:4. Хет‑трык на рахунку Мартэнсана. Скандынавы і дагэтуль ішлі першымі ў букмэкерскіх каціроўках. Пасьля перамогі над славакамі іх шанцы яшчэ больш ўзрастаюць.

Сёньня пройдуць два астатнія чвэрцьфіналы . Пераможца пары Канада — Швайцарыя у паўфінале трапляе на Швэцыю, а ЗША — Фінляндыя — на Расею.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?