У вёсцы Сідаравічы , што непадалёк ад Занарачы, краму РУП «Нарачанскі курортгандаль» сёлета ўжо другі раз абкрадаюць. Першы раз на Вялікдзень, і яшчэ вось 8 мая. І ўсё праз адно і тое ж вакно. І злодзей вядомы, тутэйшы. Колькі год таму, ужо адбыў пэўны тэрмін пакарання. І ізноў за сваё! Шмат у краме не бярэ. Каб не пацягнула на крымінальную справу. Але цяпер ён яшчэ ў вясковай кабеты сцягнуў сала. Скеміў, што гэтым разам нешта зашмат украў і кудысьці знік, схаваўся. Але куды ён падзенецца!

Што злодзей лезе ў краму, як быццам бы ніхто не бачыў і не чуў. А потым выяўляецца, што бачылі і пыталі ў яго: »Што ты робіш?» Што, што? Не бачыш? У магазін лезу. А мне дай! На, табе, бутэльку віна.

Вось так і жыве забаўляючыся, наша беларуская вёска.

Паводле narach.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0