10.05.2007 / 12:05

Зямля ў прыватную ўласнасьць будзе перадавацца толькі па кадастравым кошце 3

Раней у разьлік бралася нарматыўная цана, значна ніжэйшая за кадастравы кошт.

Цяпер у Беларусі зямельныя надзелы будуць перадавацца зь дзяржаўнай уласнасьці ў прыватную па кадастравым кошце. Адпаведная норма замацавана ўказам №213 «Аб некаторых пытаньнях перадачы зямельных надзелаў у прыватную уласнасьць грамадзян Рэспублікі Беларусь».

У адпаведнасьці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб зямлі пры адчужэньні зямельных надзелаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасьці, у прыватную ўласнасьць грамадзян Рэспублікі Беларусь выкарыстоўвалася ільготная альбо нарматыўная цана.

Між тым, нарматыўныя цэны на зямельныя надзелы не адлюстроўвалі іх рэальнага кошту, бо ня ўлічвалі ў адпаведнай меры месцазнаходжаньне зямельнага надзелу і наяўнасьць інжынэрнай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры.

У 2003 — 2005 гадах у рэспубліцы праведзена кадастравая ацэнка зямель населеных пунктаў, садовых таварыстваў і дачнага будаўніцтва, вынікі якой сьведчаць, што нарматыўныя цэны на зямельныя надзелы не адлюстроўваюць іх рэальнага кошту.

Для параўнаньня: у г.Менску нарматыўная цана зямельных надзелаў складае $209 за 1 сотку, а кадастравы кошт іх — у сярэднім $2 357. Пры гэтым кадастравы кошт мяняецца ў залежнасьці ад месцазнаходжаньня надзелу і наяўнасьці разьвітой інфраструктуры ад $1 067 за 1 сотку да $6 930. Напрыклад, у раёне вуліц Рафіева, Галадзеда 1 сотка зямлі будзе каштаваць каля $1 300, вул.Маякоўскага — $3 600, вул.Валгаградзкай — $6 900.

У сельскіх населеных пунктах нарматыўная цана зямельных надзелаў за 1 сотку зьмяняецца ў залежнасьці ад тыпу глебы і віду зямлі ад $1,2 да $477, а кадастравы кошт за 1 сотку такіх надзелаў вагаецца ад $1 да $3 907. Напрыклад, у Менскім рёне ў в.Бараўляны 1 сотка зямлі будзе каштаваць $710 — $2 500, а ў в. Юзуфова $130 — $390.

З 1 студзеня 2007 г. у Беларусі спынілася перадача зямельных надзелаў зь дзяржаўнай уласнасьці ў прыватную па нарматыўных цэнах..

Па кадастравым кошце будуць ажыцьцяўляцца таксама перадача зямельных надзелаў у заклад для атрыманьня банкаўскага крэдыту, устанаўленьня памераў плацяжоў за зямлю, вызначэньня памеру кампэнсацыі альбо стартавых цэн на аўкцыёнах.

AFN

0
Вярнуць зямлю без выкупу / Адказаць
10.05.2007 / 22:35
Чаму адабраная (акупаваная) ў нацыі зямля належыць дзяржаве? Дзяржава - гэта хто: сельсаветы, адміністрацыя, ды іншая бюракратыя? Чаму нам прадаюць НАШУ зямлю за выкуп? Дзеля чаго нашы дзяды і бацькі ваявалі і пралівал кроў за НАШУ зямлю, каб цяпер выкупляць яе ў лукашэнкаўскіх бюракратаў за дзясяткі тысячаў даляраў?
0
беларус / Адказаць
11.05.2007 / 07:27
Падкідваю ідэю нашай /.......... апазіцыі: той, хто змагаецца з дыктатурай атрымае пасля перамогі дэмакратыі 20 га зямлі і 5 га лесу на чэкі "Маёмасць". Тыя, хто зараз купіў за хабар - за краты .................
0
Антыбюракрат / Адказаць
11.05.2007 / 11:23
Абсалютна згодны з аўтарам папярэдняга посту. Дзяржава (лукашэнка і ягоныя бюракраты) ня маюць ніякага права прадаваць тое, што ім не належыць. Лукаўства з продажам тут яшчэ і ў тым, што купленая зямля за вялікія грошы ўсяроўна ня будзе належыць таму хто яе купіў. Саўладальнік -- бюракрат. Цераз некаторы час ён зноў будзе прадаваць ўжо купленую вамі зямлю. Права прыватнай ўласнасці ў нашай краіне не зьяўляецца непарушным сьвятым і г.д. , наадварот дзейнічае бальшавіцкі прынцып права на захоп чужой маёмасьці. Ад бальшавіцкай улады ня трэ' чакаць падарункаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру