У Чачэрскім раёне (Гомельская вобласць) упаў лёгкаматорны самалёт, які праводзіў хімічную праполку пасеваў.

Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, днём 9 мая лёгкаматорны самалёт, што належыць «Гомельхімсэрвіс», працаваў каля вёскі Крутое Чачэрскага раёна. Апарат зачапіў высакавольтную лінію перадачы, торкнуўся насавой часткай у поле і перакуліўся. Пілот з ударамі і рванымі ранамі твару дастаўлены ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?