У матэрыяле «Чарнобыль працягвае забіваць» прыводзяцца цікавыя зьвесткі, але выснова, што першы раз за доўгі час дзяржаўны работнік парушыў маўчаньне на тэму здароўя жыхароў чарнобыльскіх тэрыторый, патрабуе ўдакладненьня.

Працытаваная ў тэксьце Э.Капітонава ад 23 лютага больш не зьяўляецца дырэктаркай Цэнтру радыяцыйнай мэдыцыны (сышла на пэнсію), але застаецца кіраўнічкай беларуска‑амэрыканскага праекту зь беларускага боку. Праект ажыцьцяўляецца ў мэтах збору інфармацыі аб узьдзеяньні наступстваў Чарнобылю на здароўе чалавека і фінансуецца ўрадам ЗША. Такім чынам, маем парушанае маўчаньне работніка амэрыканскай дзяржавы. Нашыя ж работнікі, на жаль, пакуль яшчэ не загаварылі.

Што да публічнай дыскусіі наконт эфэктыўнасьці дзяржаўнай палітыкі пераадольваньня наступстваў аварыі. У нас за асноўны напрамак была прынятая барацьба з радыёфобіяй. Існуе насьцярожанасьць да людзей з пацярпелых рэгіёнаў, якая часта ёсьць вынікам нястачы інфармацыі. Напрыклад, ці бясьпечна прыняць на месяц у сям’ю дзіця з зоны забруджваньня? Ці перадаецца радыяцыя праз адзежу, матрац, дзіцячыя цацкі, ліставаньне? Ці гэта навука маўчыць на гэтую тэму, ці такія пытаньні нецікавыя для мэдыяў?

Праз надуманыя перасьцярогі людзі з «зоны» пачуваюцца людзьмі другога гатунку і ўдзячныя кожнаму, хто скажа, што ўзровень радыяцыйнага забруджваньня зьніжаецца, небясьпека мінае...

А ва Ўкраіне на забруджаных тэрыторыях мужчыны ідуць на пэнсію ў 54 гады, а жанчыны — у 49. Адэкватная мера. І выслабаняюцца працоўныя месцы. Вось і гатовая тэма для публічнай дыскусіі, якой нам сапраўды нестае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?