Стаў сьвет такі — суцэльны дэкаданс
    І ты, абраўшы Край і Мову
    Як неадменную жыцьцёвую ўмову,
    Аўтаматычна пераходзіш у рэзыстанс.
    Твой супраціў — ня казка, не вайна
    Зь дзіцячых рамантычных кніжак,
    А праца жыльная, без усялякіх зьніжак,
    На ворыве зь відна і да відна.
    Твой плён ня станецца правінай —
    У снах ухвальна пасьміхнецца дзед,
    І будзе перамога пасьля бед —
    Радзіма вольная і любая жанчына.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0