Мітынг салідарнасьці зь Беларусьсю, арганізаваны швэдзкімі палітыкамі, адбыўся і ў Стакгольме. Каля сотні чалавек патрабавалі свабодных выбараў у Беларусі. З прамовай выступіла міністар замежных справаў Швэцыі Лайла Фрэйвалдз. Яна заявіла, што Швэцыя вельмі занепакоеная тым, якімі мэтадамі цяперашняе беларускае кіраўніцтва спрабуе ўтрымацца пры ўладзе.

Удзельнікі акцыі трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, транспаранты ў падтрымку адзінага кандыдата ў прэзідэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча, плякаты з надпісамі «Лукашэнка-апошні дыктатар Эўропы».

Потым, таксама ў Стакгольме адбыўся яшчэ адзін пікет, арганізаваны беларускай дыяспарай - «Звязам беларусаў Швецыі». Пікет салідарнасьці зь Беларусьсю прайшоў таксама ў Парыжы - насупраць беларускай амбасады.

«Хартыя’97»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0