11.05.2007 / 07:48

Старшыня Нацбанку: у красавіку цэны зьнізіліся

Паводле словаў Пятра Пракаповіча, зьніжэньне цэнаў назіраецца ці не ўпершыню за ўсю найноўшую гісторыю Беларусі.

0.2 працэнта ‑‑ настолькі зьнізіліся цэны ў Беларусі ў красавіку сёлета. Пра гэта паведаміў 10 траўня старшыня Нацыянальнага банку Пятро Пракаповіч.

Зьніжэньне цэнаў — дэфляцыя — назіраецца ці не ўпершыню за ўсю найноўшую гісторыю Беларусі.

Аднак красавік быў выключэньнем з агульнай тэндэнцыі — у цэлым цэны ў Беларусі растуць, з пачатку году яны вырасьлі на 3 працэнты.

Радыё Свабода

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру