11.05.2007 / 09:47

Газэта супраць разбурэньня Горадні 2

Сёньня выйшаў спэцыяльны выпуск газэты «Гарадзенская Свабода», прысьвечаны дзеяньням гарадзенскіх уладаў па разбурэньні гораду й ініцыятывам грамадзкай кампаніі «Выратуем Горадню».

Сёньня выйшаў спэцыяльны выпуск газэты «Гарадзенская Свабода», прысьвечаны дзеяньням гарадзенскіх уладаў па разбурэньні гораду й ініцыятывам грамадзкай кампаніі «Выратуем Горадню».

Як паведамляе прэс‑служба прыхільнікаў руху «За Свабоду!» у Горадні, у нумары зьмешчаная інфармацыя пра гарадзкі рэфэрэндум, ініцыяваны прадстаўнікамі мясцовай інтэлігенцыі, а таксама кантакты каардынатараў ініцыятывы. Плянуецца, што рэфэрэндум вызначыць стаўленьне жыхароў Горадні да разбурэньня ўладамі гістарычнай часткі гораду.

Жыхары Горадні ў «Гарадзенскай Свабодзе» знойдуць храналёгію апошніх падзеяў вакол разбурэньня гарадзенскімі ўладамі гістарычнай часткі гораду, факты процідзеяньня ўладаў і міліцыі моладзі, якая абараняе гістарычныя будынкі, вызначаныя пад знос.

У газэце таксама зьмешчаны адкрыты ліст аднаго зь лідэраў дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча да старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму пад назвай «Мэр Антоненка — ня будзьце разбуральнікам Горадні».

Выпуск газэты будзе пастаянным.

Радыё Рацыя

0
S / Адказаць
11.05.2007 / 10:30
Добрая ідэя. Вось куды трэба скіроўваць рэсурсы, а не распыляць іх на безгустоўныя налепкі зь сінятварым Мілінкевічам, ды няўцямныя "расплюшчы вочы". Газэта павінна ахапіць максымум гарадзенцаў, каб даць уяўленьне пра альтэрнатыўную пазыцыю.
0
Дзіма / Адказаць
11.05.2007 / 11:18
Трэба ў Менску так зрабіць з касцёлам!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру