Пракуратура Магілёва адмовіла завесьці крымінальную справу супраць міліцыянтаў, якія 23 сакавіка, напярэдадні Дня волі, гвалтоўна даставілі ў псыхіятрычны шпіталь апазыцыйную актывістку Крысьціну Шацікаву

У паведамленьні, якое Шацікава атрымала па пошце, гаворыцца, што пракуратура Ленінскага раёна Магілёва правяла праверку і ўстанавіла, што службовыя асобы Магілёўскай абласной псыхіятрычнай бальніцы, а таксама міліцыянты, якія праводзілі затрыманьне і дастаўлялі К.Шацікаву ў бальніцу, дзейнічалі ў межах правоў, якія прадстаўляюцца законам «Аб міліцыі» і законам «Аб псыхіятрычнай дапамозе і гарантыі правоў грамадзян пры яе аказаньні».

Падставай для шпіталізацыі сталася нібыта «калектыўная скарга жыхароў дому», у якім жыве Шацікава.

Пракуратура Кастрычніцкага раёну Магілёву адмовілася заводзіць крымінальную справу да ўчастковых міліцыянтаў, якія стала наведваюць школу, дзе вучацца дзеці Шацікавай. Матывацыя тая ж — дзеяньні міліцыянтаў законныя.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0