Згодна з праектам, 50% акцый «Белтрансгазу» будуць прададзеныя «Газпрому» роўнымі долямі цягам чатырох гадоў. Штогод на працягу найбліжэйшых чатырох гадоў «Газпром» будет выкупляць 12,5% акцый «Белтрансгазу» за 625 млн. даляраў.

Гендырэктар «Белтрансгазу» Дзьмітры Казакоў паведаміў, што таксама ў стадыі пагадненьня знаходзяцца асобныя дапаўненьні да пратаколу, падпісанага 31 сьнежня 2006 г. паміж урадам Беларусі і Расеі ў пытаньнях сумеснай арганізацыі і паставак, а таксама транзыту газу цераз тэрыторыю Беларусі. Гендырэктар «Белтрансгазу» выказаў надзею, што ў найбліжэйшым часе гэтыя пытаньні будуць урэгуляваныя.

Нагадаем, што раней «Газпром» прапаноўваў падпісаць дамову пра куплю‑продаж акцый «Белтрансгазу» ў Расеі. Аднак беларускі прэм’ер Сяргей Сідорскі заявіў, што дамова абавязкова мае быць падпісаная ў Менску, паколькі газатранспартнае прадпрыемства знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі і працуе паводле беларускіх законаў.

Пры канцы мая ў Беларусь павінен прыехаць старшыня праўленьня «Газпрому» Аляксей Мілер для падпісаньня дамовы пра набыцьцё акцый.

***

«Белтрансгаз» зьяўляецца манапалістам у Беларусі ў сфэры пастаўкі прыроднага газу. Газатранспартнае прадпрыемства эксплюатуе 6 983 кілямэтры газаправодаў з дыямэтрам трубы ат 100 мм да 1 400 мм. ААТ «Белтрансгаз» абслугоўвае беларускі ўчастак магістральнага газаправоду «Ямал — Эўропа», што належыць ААТ «Газпром». У 2006 г. «Белтрансгаз» увёў у эксплюатацыю ўсе кампрэсарныя станцыі на беларускім участку газаправоду «Ямал‑Эўропа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?