Міністар адукацыі Румыніі ня ведае, як выглядае сьцяг Эўрапейскага Зьвязу. Румынія далучылася да Эўразьвязу на пачатку году.

Падчас сустрэчы з вучнямі адной з правінцыйных школаў, міністар Крысьціян Адамніцэй запытаўся ў дзяцей, колькі зорак на эўрапейскім палотнішчы. Дзеці правільна адказалі — 12. Аднак міністар іх паправіў, сьцьвердзіўшы, што іх 15. Міністар адукацыі стаяў на сваім, нават калі дзеці паказалі яму здымак сьцяга й гучна палічылі зоркі.

Здарэньне было зьнятае на тэлевізійныя камэры. Пазьней міністар прызнаўся, што быў перакананы ў сваёй праўдзе. Віну за памылку ён скінуў на сваіх дарадцаў, якія, паводле Адамніцэя — дрэнна яго паінфармавалі.

Крысьціян Адамніцэй зьяўляецца міністрам адукацыі Румыніі толькі два месяцы. Па прафэсіі — ён інжынэр будаўніцтва.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0