Усе ўстановы, у якія арганізатары Кангрэса дэмакратычных сіл (КДС) накіроўвалі заяўкі, адмовілі ў прадастаўленні памяшкання для правядзення форуму. Пра гэта БелаПАН паведаміў кіраўнік аргкамітэта па правядзенні кангрэса Аляксандр Бухвостаў, які цяпер знаходзіцца ў Вільнюсе.

КДС, нагадаем запланаваны на 26‑27 мая.

Паводле слоў А.Бухвостава, адміністрацыя канцэртнай залы «Мінск» спаслалася на тое, што памяшканне забраніравана Студыяй сучаснай хараграфіі, а ў Палацы Рэспублікі будуць праходзіць Дні Масквы. Раней у прадастаўленні памяшкання арганізатарам КДС адмовіла адміністрацыя Палаца культуры Мінскага аўтазавода, спаслаўшыся на фестываль творчасці дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі «Запалі сваю зорку», прымеркаваны да Міжнароднага Дня абароны дзяцей, што будзе праходзіць у гэтыя дні.

«Мы не чакалі станоўчага адказу з Палаца Рэспублікі — вядома, гэтае памяшканне нам бы не прадаставілі. Але, на маю думку, у нас яшчэ ёсць шанцы дамовіцца з ДК МАЗ. Мы будзем спрабаваць гэта зрабіць, калі вернемся ў Беларусь», — паведаміў А.Бухвостаў.

Прадстаўнікі аб’яднаных дэмакратычных сіл сустракаюцца сёння ў Вільнюсе з супрацоўнікамі дыпламатычных місій замежных дзяржаў, якія не акрэдытаваныя ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?