Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў сканцэнтраваць намаганні на зніжэнні кошту будаўніцтва жылля і ўкараненні энергазберагальных тэхналогій у жыллёвым будаўніцтве. Адпаведнае даручэнне Аляксандр Лукашэнка даў сёння, прымаючы з планавай справаздачай старшыню праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповіча. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт асабліва падкрэсліў неабходнасць выкарыстання прагрэсіўных тэхналогій і пакватэрнага ацяплення. Аб тым, як вырашаюцца гэтыя пытанні, урад і Нацыянальны банк даложаць кіраўніку дзяржавы да 1 жніўня.

Пётр Пракаповіч праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб тым, як выконваюцца даручэнні па жыллёваму будаўніцтву ў Беларусі — кіраўнік Нацбанка курыруе гэту сферу эканомікі. У бягучым годзе ў рэспубліцы стаіць задача ўвесці ў строй жылля на 500 тыс. кв.м больш, чым у 2006 годзе, а таксама значна павялічыць колькасць кватэр, прызначаных для «чаргавікоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?