Арганізатары кангрэсу атрымалі ліст з гарвыканкаму за подпісам намесьніка старшыні М.Мятліцкага.

У лісьце гаворыцца, што Менгарвыканкам ня супраць правядзеньня сходу 26‑27 траўня 2007 г. з 10:00 да 20:00 у залі філіялу РУП «МАЗ» «Палац культуры «МАЗ» (пр. Партызанскі, 117А).

Для выкарыстаньня дадзенага памяшканьня арганізатарам неабходна заключыць дамову з кіраўніцтвам Палацу культуры «МАЗ». Пры гэтым праграму правядзеньня мерапрыемства, а таксама пытаньні забесьпячэньня грамадзкага парадку неабходна ўзгадніць з ГУУС Мінгарвыканкама.

Намесьнік старшыні Менгарвыканкаму нагадаў, што захаваньне грамадзкага парадку і дзеючага заканадаўства ўдзельнікамі мерапрыемстваў забясьпечваюць іх арганізатары і што за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня мерапрыемстваў прадугледжана адказнасьць у адпаведнасьці з дзеючым заканадаўствам.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?