26 траўня ў Менску пройдзе VI Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай саўне «Шчодры жар».

Шосты адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай сауне «Шчодры жар» пройдзе 26 мая ў Мінску. Пра гэта 15 мая паведаміў журналістам намеснік начальніка ўпраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Беларусі Анатоль Барышаў.

Паводле яго слоў, да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаюцца ўсе жадаючыя старэйшыя за 18 год са стажам парання ў саунах і рускіх лазнях не меншым за пяць гадоў. А.Барышаў падкрэсліў, што для ўдзелу ў чэмпіянаце неабходны дазвол урача па стане здароўя.

У сваю чаргу галоўны суддзя спаборніцтваў, намеснік старшыні федэрацыі па спартыўнай сауне «Шчодры жар» Віктар Зелянко паведаміў, што па выніках спаборніцтваў будзе вызначаны склад зборнай каманды Беларусі для ўдзелу ў Чэмпіянаце свету 2007 года ў Фінляндыі.

В.Зелянко зазначыў, што парыльшчыкі Беларусі з’яўляюцца лідэрамі па спартыўнай сауне сярод краін СНД і на працягу пяці гадоў займаюць другое агульнакаманднае месца на чэмпіянатах свету.

Заяўкі на ўдзел у спаборніцтвах прымаюцца да 20 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?