Новым міністрам замежных справаў Сэрбіі стаў 32‑гадовы Вук Ераміч, дарадца прэзыдэнта Барыса Тадзіча па замежнапалітычных пытаньнях.

Ярэміч належыць да наймаладзейшага пакаленьня сэрбскіх палітыкаў. Ён нарадзіўся ў 1975 годзе ў Белградзе, вучыўся ў Кембрыдзкім унівэрсытэце па спэцыяльнасьці «Тэарэтычная фізыка», ступень магістра ў галіне дзяржаўнага кіраваньня атрымаў у Гарвардзе. Быў адным з найлепшых студэнтаў свайго выпуску. Працаваў фінансавым аналітыкам у эўрапейскіх банках. Адразу па зьвяржэньні ў Югаславіі Слабадана Мілошавіча, Ерэміч пачаў працаваць дарадцам ва ўрадавых структурах.

Адначасова пасаду міністра абароны Сэрбіі заняў 39‑гадовы Драган Шутанавац, яшчэ адзін паплечнік прэзыдэнта Тадзіча. Гідраэнэргетык Шутанавец атрымліваў дадатковую адукацыю ў ЗША па спэцыяльнасьці «Выкананьне законаў» і «Пытаньні бясьпекі і кантролю». Як і Ераміч, ад 2000 году Драган Шутанавец займаў розныя пасаду ва ўрадзе Сэрбіі.

У адрозьненьне ад сэрбскага калегі, беларускі кіраўнік не давярае высокія пасады маладым палітыкам. У Беларусі міністар ва ўзросьце 50 гадоў лічыцца яшчэ маладым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?