Сталая экспазыцыя, прысьвечаная стваральніку эспэранта Людовіку Замэнгофу, у хуткім часе адчыніцца ў Горадні. Плянуецца, што на гэтыя мэты будзе вылучаны адзін з офісаў у будынку, у якім некалі жыў Замэнгоф. Будынак пакуль што рамантуецца. Уладальнікам зьяўляецца прадпрыемства «Свіслачрамбуд». Кіраўніцтва арганізацыі паведаміла, што будучая экспазыцыя папоўніцца за кошт рэчаў, якія захоўваюцца ў прыватных калекцыях гарадзенцаў: «Апынулася, што ў Горадні нямала прыхільнікаў эспэранта, якія захоўваюць артэфакты, што маюць адносіны да ўнівэрсальнай мовы і яе аўтара. Яны гатовыя падараваць гэтыя сямейныя скарбы музэю».

Людовік Лазар Замэнгоф працаваў у Горадні акулістам з кастрычніка 1893 па сьнежань 1897 году.

СП, паводле s13.ru