У канцэрце ў Горадні, які 19 траўня распачне рэспубліканскую акцыю «За незалежную Беларусь!», возьмуць удзел выканаўцы, што стала абслугоўваюць прапагандысцкія мерапрыемствы

Канцэрт адбудзецца на Савецкай плошчы. Пасьля таго як на ёй павысякалі дрэвы і паклалі плітку, яна зьмяшчае да 15 тысячаў чалавек. Перад гарадзенцамі выступяць Мікалай Скорыкаў, Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Аляксей Хлястоў, Паліна Смолава, выканаўцы і калектывы абласной філярмоніі, гарадзенскі гурт сучаснай харэаграфіі «ТАД» ды інш.

20 траўня акцыя перамесьціцца ў Ваўкавыск.

Па словах арганізатараў, рэспубліканская акцыя «За незалежную Беларусь!» накіраваная на фармаваньне патрыятычных каштоўнасьцяў, папулярызацыю моладзевага руху і прапаганду музычнай творчасьці, здаровага ладу жыцьця. Фінішуе акцыя 3 ліпеня.

СП, паводле БЕЛТА