Адміністрацыя выпраўленчай установы адкрытага тыпу № 43 г. Магілёва не дазваляе Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Амбасадару Вялікабрытаніі ў Беларусі Браяну Бэнету і Часоваму Паверанаму ў справах Славацкай Рэспублікі ў Беларусі Любаміру Рэгаку сустрэцца з палітвязнем Артурам Фінькевічам. Пра гэта прэс‑цэнтру Хартыі’97 паведаміў па тэлефоне сам палітвязень. Па словах Артура Фінькевіча, дыпламатам, якія прыехалі ў Магілёў для сустрэчы з палітвязнем, заяўляюць, што для наведвання асуджаных неабходны дазвол Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.

Нагадаем, што Артур Фінькевіч прысуджаны да двух гадоў абмежавання свабоды за графіці «Мы хочам новага!» і «Дастаў!».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?