16 траўня па беларускіх гарадах прайшлі акцыі, прымеркаваныя да традыцыйнага Дня Салідарнасьці. Адметнасьцю травеньскай акцыі стала вывешваньне бел‑чырвона‑белых сьцягаў

Асіповіцкія актывісты незарэгістраванага «Маладога Фронту» 16 траўня вывесілі ў сваім горадзе некалькі нацыянальных бел‑чырвона‑белы сьцягоў. На платах на цэнтральных вуліцах Асіповічаў зьявіліся графіці, прысьвечаныя Дню Салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі й сем’ямі зьніклых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў. Сьцягі зьявіліся на вежы кампаніі мабільнай сувязі БЭСТ, па‑над адной з харчовых крамаў у цэнтры горада, а таксама на даху Асіповіцкага прафэсійнага ліцэю №8..

У Нясьвіжы зьявіліся расьцяжкі «Свабоду маладафронтаўцам!» і бел‑чырвона‑белыя сьцягі. Пазьней міліцыянты затрымалі актывістку незарэгістраванага «Маладога Фронту» Насту Азарку, якая дагэтуль знаходзіцца ў мясцовым РУУСе.

У Наваградку «маладафронтаўцы» распачалі інфармацыйную акцыю. Па ўсім горадзе распаўсюджваліся ўлёткі з інфармацыяй пра перасьлед па палітычных матывах, мінакам раздавалі значкі «За свабоду».

У Салігорску акцыя салідарнасьці адбылася нягледзячы на моцны дождж, што цягнуўся акурат тыя 15 хвілінаў, колькі й доўжылася акцыя. Міліцыянты і «ціхары» сядзелі ў аўто і не заміналі ўдзельнікам акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?