Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў веснавым эканамічным прагнозе на 2007 і 2008 год, апублікаваным Эўрапейскай Камісіяй 7 траўня.

Паводле ацэнак Эўракамісіі, у 2007 годзе ВУП ЭЗ (ЭЗ‑27) вырасьце на 2,9%. Узровень росту ВУП зоны эўра (ЭЗ‑13) складзе 2,6%.

У 2008 годзе тэмпы росту складуць 2,7% у цэлым ЭЗ і 2,5% у зоне эўра.

Чакаецца, што на працягу 2006‑2008 гг. у ЭЗ будзе створана каля 9 млн. новых працоўных месцаў (зь іх 6 млн. — у зоне эўра), што дазволіць зьнізіць сярэдні ўзровень беспрацоўя ў ЭЗ да 7% (у 2005 годзе ён складаў амаль 9%).

Прагноз прадказвае некаторае запавольваньне тэмпаў росту эканомікі ЭЗ у параўнаньні зь мінулым годам (у 2006 годзе тэмпы эканамічнага росту складалі 3% у ЭЗ і 2,7% — у зоне эўра). У той жа час цяперашні прагноз больш аптымістычны за папярэдні, бо 2006 год у цэлым быў больш пасьпяховым, чым чакалася.

Падрабязьней — europa.eu

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?