Малодшы сын Чарльза і Дыяны праходзіць вайсковую службу ў каралеўскім войску. Ён вывучыўся на камандзіра ўзводу і ў хуткім часе мусіў накіравацца ў Паўднёвы Ірак, правінцыю Майсан. У яго падпарарадкаваньні знаходзіцца 11 чалавек і чатыры танкі Scimitar.

Як толькі навіна пра ад’езд прынца ў Ірак стала шырока вядомай, іракскія партызанскія фармаваньні пачалі навыперадкі агучваць пляны па захопе яго ў палон. Брытанскія спэцслужбы ў зьвязку з гэтым выказалі меркаваньне пра магчымае часовае замірэньне і супрацоўніцтва паміж шыыцкімі і суніцкімі групоўкамі. Камандзір «Брыгадаў Маліка ібн аль‑Аштара» Абу Саід паабяцаў пры гэтым, што прынца вярнуць яго бабулі‑каралеве, але без вушэй. Суніцкія групоўкі мерыліся абмяняць прынца на сваіх палонных і запатрабаваць вываду брытанскіх вайскоўцаў зь Іраку.

Да апошняга моманту брытанскае камандаваньне выказвала ўпэўненасьць, што, не зважаючы на пагрозы, прынц усё ж паедзе ў Ірак. Гары свой выбар тлумачыў тым, што ня можа спакойна служыць на радзіме ў той час, «калі яго хлопцы ваююць тут». Цяпер, калі камандаваньне абвесьціла пра адмову ад небясьпечнай камандзіроўкі, тэлеканалы паказваюць расчараваны твар 22‑гадовага прынца, які кажа, што ўсё адно не пакіне вайсковую службу.

Фота princeofwales.gov.uk

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?