17 траўня ў Горадні мусіў адбыцца флэш-моб на знак пратэсту супраць высяканьня дрэваў у розных раёнах гораду. У прыватнасьці побач з гарадзкой радзільняй №1 днём раней была высечаная большасьць дрэваў. На гарадзенскім блогу зьявіўся заклік зладзіць у цэнтры гораду 15-ці хвілінную акцыю — выйсьці на вуліцы з плякатамі «Я дрэва. Сьсячыце мяне».

Як высьветлілася, міліцыя таксама цікавіцца інтэрнэтам — у вызначаны час маладых людзей чакалі супрацоўнікі ў форме, у цывільным і з відэакамэрай. Як паведамляе Гарадзенскі блог, мерапрыемства расцанілі як несанкцыяваную акцыю і пікет. Ва ўдзельнікаў акцыі перапісалі дадзеныя, аднаго чалавека затрымалі, але пасьля высьвятленьня асобы адпусьцілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?