Судзьдзя Руслан Аніскевіч выклікаў сёньня актывіста «Маладога фронту» Барыса Гарэцкага, які зьяўляецца абвінавачаным у крымінальнай справе, распачатай КДБ за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
Барысу ўручылі позву ў суд на 28 траўня. Раней паведамлялася, што працэс пачнецца 30 траўня.
Суд у крымінальнай справе супраць Насты Палажанкі, Барыса Гарэцкага, Аляксея Янушэўскага, Алега Корбана і Зьмітра Хведарука пачнецца ў судзе Савецкага раёну Менску а 10‑й раніцы 28 траўня.
Аляксей Янушэўскі знаходзіцца цяпер у Чэхіі.