Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 19 мая ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Раніцай месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 4‑9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +7‑13°С, днём +17‑23°С, па паўднёвым усходзе ноччу +10‑15°С, днём +24‑29°С.

У Мінску ў суботу будзе воблачна з праясненнямі, кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер пераменных напрамкаў 4‑9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +10‑12°С, днём +18‑20°C.

У наступныя двое сутак, 20‑21 мая, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём 20 мая ў паўднёва‑ўсходніх раёнах кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы 3‑8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +7‑4°C, днём +22‑27°C, па паўднёвым усходзе ноччу +15‑18°C, днём +28‑31°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0