На гэта ўказвае інфармацыя з сустрэчы кіраўніка дзяржавы з галоўным архітэктарам сталіцы.

Сталічныя архітэктары распрацавалі праект пабудовы 34-павярховага гатэля ля Кастрычніцкай плошчы, на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Гэты праект актыўна лабіруюць інвэстары. Справа дайшла да падачы праекту на ацэнку чалавеку, які вырашае ўсё - Аляксандру Лукашэнку. Здаецца, арабскім інвэстарам зацікавіць беларускі ўрад удалося, аднак ім прапануюць разьмясьціць гатэль не на самой плошчы, як ім карцела, а непадалёк ад яе. На гэта ўказваюць некаторыя цытаты з паведамленьня прэс-службы А.Лукашэнкі.

Афіцыйныя крыніцы падаюць гэта так: "Падчас даклада ў прэзідэнта 18 мая галоўнага архітэктара Мінска Віктара Нікіціна абмяркоўваўся план рэканструкцыі Кастрычніцкай плошчы і будаўніцтва шэрагу буйных аб’ектаў. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што неабходна вельмі старанна падыходзіць да разгляду гэтых праектаў, нельга зыходзіць толькі з камерцыйных інтарэсаў. Кастрычніцкая плошча — гэта ў першую чаргу зона адпачынку. «Нельга таксама забываць пра ідэалагічныя і палітычныя аспекты гэтага месца», — зазначыў А.Лукашэнка. Падчас даклада абмяркоўвалася таксама пытанне будаўніцтва пяцізоркавага гатэля замежнымі інвестарамі непадалёк ад Кастрычніцкай плошчы. Гэта будзе вышынны будынак з сучаснымі камфортнымі нумарамі. Прэзідэнт лічыць, што павелічэнне колькасці гатэляў такога высокага класа ў Мінску дазволіць знізіць цэны на кошт гатэльных паслуг".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?