Расейскі газавы гігант ААТ «Газпром» і Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь у пятніцу падпісалі дамову куплі-продажу акцый «Белтрансгазу».

Як паведаміла прэс-служба «Газпрому», паводле дамовы, расейская кампанія набывае 50% акцый «Белтрансгазу» за $2,5 млрд

Аплата акцый будзе ажыцьцяўляцца роўнымі долямі ў чатыры этапы цягам 2007-2010 гг. На кожным этапе ААТ «Газпром» будзе набываць 12,5% акцый ААТ «Белтрансгаз». Да заканчэньня зьдзелкі, акцыі ААТ «Белтрансгаз», якія падлягаюць продажу ААТ «Газпром», не павінны быць адчужаныя, або абцяжараныя, або перададзеныя ў залог.

Цягам 50 дзён пасьля пераходу да ААТ «Газпром» права ўласнасьці на першую частку акцый ААТ «Белтрансгаз» у памеры 12,5% статутнага капіталу таварыства павінны быць скліканы пазачарговы сход акцыянераў ААТ «Белтрансгаз» наконт пытаньня новага складу назіральнай рады таварыства.

ААТ «Газпром» і урад Беларусі таксама падпісалі дапаўненьне да пратаколу па пытаньнях стварэньня сумеснай беларуска-расейскай газатранспартнай арганізацыі і паставак, а таксама транзыту прыроднага газу цераз Беларусь ад 31 сьнежня 2006 г.

Дадатак прадугледжвае паэтапнае (цягам 2008-2010 гг. павышэньне ўзроўню аптовай нацэнкі да цаны газу, што рэалізуецца ААТ «Белтрансгаз» канцавым спажыўцам Беларусі, а таксама абавязкі беларускага боку не ўводзіць асобнае права дзяржавы (г. зв. «залатую акцыю») на ўдзел у кіраваньні ААТ «Белтрансгаз».

Транзыт расейскага газу па тэрыторыі Беларусі ў 2007 г. складзе 45,8 млрд. куб.м., у тым ліку па газапровадзе «Ямал-Эўропа» - 30 млрд. куб.м.

***

Раней у пятніцу прадстаўнік «Газпрому» Сяргей Купрыянаў казаў, што падпісаньне дамовы адкладзена да 1 чэрвеня. Пры гэтым беларускі бок паведаміў, што падпісаньне дамовы пра куплю-продаж у пятніцу не адбудзецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?