19 траўня ў Горадні адбыўся канцэрт "За Беларусь".

У канцэрце прымалі ўдзел знакамітыя ў вузкіх колах беларускія зоркі, якія распавядалі падпіўшаму натоўпу, як добра жывецца ў Беларусі і, які у нас прэзыдэнт "харошы". Была і міліцыя, якая не зьвяртала ўвагі на пьяных падлеткаў, што спраўлялі свае фізіялягічныя патрэбы ледзь не на цэнтральнай плошчы. Акрамя гэтых дзеючых асоб, у мерапрыемстве прынялі ўдзел маладафронтаўцы,

якія распаўсюджвалі ўлёткі з заклікам падтрымаць моладзевых актывістаў Насту Палажанку, Барыса Гарэцкага, Алега Корбана, Зьмітра Хведарука і Аляксея Янушэўскага 28 траўня пад час суду.

Астатняе усё, як звычайна: піва і шмат пустых бутэлек ад яго, чырвона-зялёныя колеры і задаволеная моладзь.

Фотарэпартаж з месца падзеяў :

http://dzida.org/index.php?nma=news&fla=stat&cat_id=4&page=1&nums=49

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?