20.05.2007 / 12:30

Мілінкевіч абраны кіраўніком Pуху “За свабоду!” + дaдaліcя фoтa 31

Удзельнікі ўстаноўчага сходу пасьпелі прыняць статут і абраць кіроўныя органы Pуху “За Свабоду!” да таго, як у памяшканьне ўварваліся міліцыянты.

Удзельнікі ўстаноўчага сходу пасьпелі прыняць статут і абраць кіроўныя органы Pуху “За Свабоду!” да таго, як у памяшканьне ўварваліся міліцыянты.

Сход у Горадні пачаўся a 10.00. Было каля 70 дэлегатаў з усёй краіны. Паседжаньне адбывалася ў офісe грамадзкай арганізацыі “Ратуша”.

Праз 30 хвілін пасьля пачатку ў дзьверы будынку на Будзённага, 48а, дзе адбываўся сход, пачала грукаць міліцыя. Пасьля дэлегатаў папрасілі пакінуць будынак, матывуючы гэта тым, што ён замінаваны. Каля будынку было 6 міліцэйскіх машынаў, 2 машыны хуткай дапамогі.

Пакуль міліцыя ламілася ў дзьверы, дэлегаты пасьпелі прагаласаваць па ўсіх неабходных пытаньнях.

Сябар аргкамітэту Павал Мажэйка паведаміў, што ўдзельнікі ўстаноўчага сходу пасьпелі прыняць статут і абраць кіроўныя органы Pуху “За Свабоду!”.

Паводле словаў A.Мілінкевіча, удзельнікі ўстаноўчага сходу зразумелі, у чым рэч і таму ад пачатку правялі галасаваньне, а пасьля адамкнулі дзьверы.

Кіраўніком Pуху “За свабоду” стаў Аляксандар Мілінкевіч, яго намесьнікамі – Вiктap Карніенка і Юрась Губарэвіч.

Апроч устаноўчага сходу органамі правапарадку былі сарваныя ўступныя іспыты, якія ладзіла адукацыйная арганізацыя Саюзу палякаў “Polska macierz szkolna”, на якіх прысутнічала консул Польшчы. На вуліцу вывелі таксама работнікаў камэрцыйных фірмаў, якія арэндуюць там памяшканьні, і вахторку. Вахторка супраціўлялася.

Як паведамілі міліцыянты Паўлу Мажэйку, міліцыянты папярэдзілі ўдзельнікаў устаноўчага сходу руху “За свабоду!”, што не даволяць ім болей сёньня зайсьці ў памяшканьне. Супрацоўнікі МУС патлумачылі, што пошук выбуховай прылады можа цягнуцца два дні.



Ля будынку, дзе праходзіў сход, стаяла 6 міліцэйскіх машынаў, дзьве "хуткія" і машына МНС.



Удзельнікі сходу некалькі гадзінаў прастаялі на вуліцы.


Журналістаў і блізка не падпускалі.


Аляксандaр Мілінкевіч выйшаў з "замініраванага" будынку толькі праз паўгадзіны ад пачатку эвакуацыі. Ён яўна не хацеў пакідаць міліцыянтаў адных у сваім гарадзенскім офісе.



Унучка Мілінкевіча Марыйкa не ўпускала магчымасьці пабыць зь дзедам - апошнія гады яны бачацца рэдка.

0
Паўлюк / Адказаць
20.05.2007 / 12:38
тэатар абсурду
0
czalex / Адказаць
20.05.2007 / 14:11
нарэшце дачакаліся ўстаноўчага сходу!
0
лоер / Адказаць
20.05.2007 / 15:04
праваабарончы рух? хм...
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру