21.05.2007 / 11:45

Аляксея Янукевіча затрымалі ва ўласнай кватэры 1

Сёньня ў 10.15 у сваёй кватэры быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі намесьнік страшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Пра затрыманьне Янукевіч паведаміў па тэлефоне.

А 15-й судзьдзя Савецкага райсуду Менску Аксана Рэлява пакарала яго адміністратыўным штрафам у 30 базавых адзінак (945 тыс. рублёў)

А.Янукевічу, заяўніку «Чарнобыльскага Шляху» інкрымінаваўся артыкул «Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» АК РБ (удзельнікі Шляху выйшлі на праезную частку ў раёне перакрыжаваньня вул.Якуба Коласа і вул.Сурганава).

Польскае радыё для замежжа

, ул.інф
0
мясцовы / Адказаць
21.05.2007 / 13:27
Не "Вадзім Лабковіч", а Уладзімер Лабковіч. Ён здаецца сакратар Управы ПБНФ па юрыдычных пытаньнях.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру