Адміністрацыя спэцкамэндатуры паведаміла палітвязьню, што заўтра, 22 траўня адбудзецца суд, на якім будзе вырашацца пытаньне аб умоўна-датэрміновым вызваленьні былога лідэра "Маладога фронту". Павал Севярынец адбывае пакараньне ў вёсцы Малае Сітна Полацкага раёну за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году.

Бацька палітвязьня Паўла Севярынца амаль на 100 адсоткаў упэўнены, што сына адпусьцяць. «Яму кіраўніцтва папраўчай установы сказала літаральна — з рэчамі на выхад», — кажа сп. Кастусь і дадае, што мае інфармацыю з розных крыніцаў пра загад вызваліць яго сына ўмоўна?датэрмінова. Па словах бацькі, у выпадку, калі Паўлу прапануюць прызнаць сваю віну, то ён застанецца даседжваць свой тэрмін.

Цяпер бацькі Паўля Севярынца шукаюць аўто, каб вывесьці назьбіраныя за два гады пажыткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?