Павал Севярынец выказаў некалькі вэрсіяў нечаканага суду. Магчыма, такім чынам улады спрабуюць залагодзіць пытаньне з эканамічнымі прэфэрэнцыямі. Таксам палітык не выключае, што, ведаючы яго пазыцыю да хуткага Кангрэсу дэмакратычных сілаў, ад яго чакаюць удзелу на ім. У любым разе ён папярэджвае, што ня выйдзе на свабоду коштам свайго раскайваньня: «Калі ад мяне запатрабуюць прызнаць віну — вярнуся ў Сітна».

Па словах Паўла, міліцыянты выказваюць стоадсоткавую упэўненасьць у ягоным вызваленьні. Сёньня ж аналягічны суд адбудзецца і над Міколам Статкевічам, асуджаным па тым жа артыкуле, што й Павал Севярынец. Павал кажа, што дакумэнты на іх вызваленьні падрыхтавалі, не паведаміўшы палітвязьням.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?