Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў падпісаў папраўкі ў канстытуцыю краіны, якія скарачаюць тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў да пяці гадоў і здымаюць абежаваньні на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў для першага кіраўніка дзяржавы.

Гэтыя папраўкі, прапанаваныя Назарбаевым, на мінулым тыдні парлямэнт Казахстану. У часе сумеснанага паседжаньня парлямэнту старшыня парлямэнцкай камісіі па падрыхтоўцы паправак у канстытуцыю Казахстана да другога чытаньня Ермек Жумабаеў сказаў: «Улічваючы гістарычную ролю першага прэзыдэнта, мы вырашылі прыняць прапанову дэпутатаў, якія прапануюць зьняць абмежаваньні па колькасьці прэзыдэнцкіх тэрмінаў для першага прэзыдэнта Казахстану».

Паводле «РИА-Новости»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0