Прысуд па крымінальнай справе ў адносінах да былога камандзіра роты Гарадзенскага райаддзелу Дэпартамэнту аховы МУС Аляксандра Сяргейчыка, якога вінавацяць у зьдзяйсьненьні шматлікіх цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у пэрыяд з 1992 па 2006 гг, вынесены сёньня Гарадзенскім абласным судом.

Пра гэта паведаміў старшы пракурор аддзелу Пракуратуры Рэспублікі Беларусь Алег Шандаровіч. Па яго словах, злачынца прысуджаны да сьмяротнага пакараньня. Прысуд абскарджаньню і апратэставаньню не падлягае. А. Сяргейчык мае права зьвярнуцца з хадайніцтвам аб памілаваньні на імя прэзыдэнта Беларусі.

Паседжаньне па крымінальнай справе праходзіла ў Горадні, паколькі тут жыве большасьць сьведкаў і пацярпелых. Сэрыйны забойца адпрацаваў у міліцыі 14 год (з 1992 па 2005 год), пасьпяхова паступіў і скончыў Акадэмію МУС. Былы міліцыянт забіў 11 дзяўчатаў і маладога чалавека — сябра адной з ахвяраў. Акрамя забойстваў, старшы лейтэнант абвінавачваецца ў крадзяжах, згвалтаваньні, хуліганстве, захоўваньні зброі і наркотыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?