У гэтым горадзе зьявяцца насьценныя графіці — найбуйнейшы на сьвеце праект гістарычнага характару.

Працы над праектам, што мае назву «Silva Rerum», пачаліся 7 траўня, урачыстае іх заканчэньне заплянаванае на 8 чэрвеня. Назва «Silva Rerum» зьвязаная з старой традыцыяй перадачы ведаў. Скрынкі, у якіх у польскіх дамах захоўваліся раней найважнейшыя дакумэнты, называлі silva rerum. Гісторыя, якую творцы намагаюцца паказаць пры дапамозе графіці, мусіць быць паводле задумак менавіта такой скрынкай, дзе зьмесьцяцца больш за 1000 год гісторыі Кракава.

У праекце прымаюць удзел вядомыя кракаўскія мастакі, якім дапамагаюць знакавыя асобы польскай сцэны графіці. На ўсёй даўжыні сьцяны (каля 100 м) можна будзе ўбачыць храналягічную гісторыю Кракава — ад найбольш старажытнай да сучаснай — у форме мініяцюраў, фрэсак, габэленаў і сучасных графіці. Мастакі пакажуць, як зьмяняўся выгляд гораду і яго культура.

Пасьля заканчэньня працаў будзе выдадзены спэцыяльны юбілейны каляндар з дакладным апісаньнем падзеяў і асобаў, выяўленых на сьцяне.

Вольга Данішэвіч паводле gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0