22.05.2007 / 20:44

Аляксандар Мілінкевіч: «Важна, каб на волі аказаліся ўсе палітвязьні» 4

Лідэр беларускай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч пракамэнтаваў для «Нашай Нівы» вызваленьне з «хіміі» Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча.

Лідэр беларускай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч пракамэнтаваў для «Нашай Нівы» вызваленьне з «хіміі» Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча:

«Я вельмі ўсьцешаны, што гэтыя палітыкі нарэшце аказаліся на волі. Дзеля гэтага была праробленая вельмі вялікая і цяжкая праца. Самімі Паўлам і Мікалаем, беларускай грамадзянскай супольнасьцю, нашымі міжнароднымі сябрамі. Вызваленьне палітвязьняў паказвае, што сёньня беларуская ўлада мае вельмі вялікія эканамічныя праблемы. Яна хоча атрымліваць ад заходніх урадаў фінансаваньне і інвэстыцыі, але пры наяўнасьці ў краіне палітвязьняў разьлічваць на іх папросту немагчыма. Перакананы, што сьледам за Севярынцам і Статкевічам выйдуць і іншыя палітвязьні. Важна, каб яны былі вызваленыя абсалютна ўсе».

Запісаў Зьміцер Панкавец

0
Anyuser / Адказаць
22.05.2007 / 22:40
нешта непадобна каб лука Казуліна вызваляў з Дашкевічам..
0
Ihar Baranouski / Адказаць
22.05.2007 / 23:47
Вызваленьне ўсіх палітвязьняў і спыненьне перасьледу грамадзкіх актывістаў у Беларусі даўно мусіла стаць прадметам перамоваў апазіцыі, еўраструктураў і Лукашэнкі. Той, хто зацікаўлены ў пачатку дыялогу ня мусіць ставіць ніякіх папярэдніх умоваў, як гэта ёсьць цяпер. Гэта абсалютна тупіковы шлях, заведама непрымальны для Лукашэнкі. Дык на што тады разьлік? Ня трэба забываць, што калі вядзецца пра ДЫЯлог, карысьць з яго мусяць атрымаць ДВА бакі, а не адзін, як чамусьці многія думаюць. І без саступак (узаемаабавязкаў) тут не абыйсьціся нікому, калі сапраўды думаюць пра ДЫЯлог. Дыялог мусіць быць, калі мы не ўзяліся будаваць два ізаляваныя грамадзтвы ў Беларусі.
0
[+] / Адказаць
23.05.2007 / 00:19
Адных вызвалілі - другіх пасадзяць. Адбудзецца ратацыя, так бы мовіць.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру