Завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Махмуда Ахмадзінежада ў Рэспубліку Беларусь. Іранскі лідэр сёння адбыў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Замежнага госця праводзіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

У ходзе візіту, які прадаўжаўся з 21 па 22 мая, адбылася сустрэча прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. Перагаворы прэзідэнтаў дзвюх краін прайшлі як у вузкім, так і пашыраным фармаце. Асноўную ўвагу бакі ўдзялілі магчымасцям нарошчвання ўзаемнага тавараабароту і інвестыцый, супрацоўніцтву ў нафтагазавай сферы. Адбыўся абмен думкамі па актуальных міжнародных праблемах.

Лідэры дзвюх краін падпісалі сумеснае камюніке па выніках візіту прэзідэнта Ірана ў Беларусь.

У прысутнасці прэзідэнтаў былі таксама падпісаны Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным банкам Беларусі і Цэнтральным банкам Ісламскай Рэспублікі Іран, Пагадненне паміж Нацыянальным банкам Беларусі і Цэнтральным банкам Ірана аб супрацоўніцтве ў галіне навучання банкаўскага персаналу, Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Міністэрствам навукі, даследаванняў і тэхналогій Ісламскай Рэспублікі Іран.

Акрамя таго, у час афіцыйнага візіту ў Мінск Махмуд Ахмадзінежад сустрэўся з першым віцэ-прэм'ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам, старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Канаплёвым, прадстаўнікамі іранскай дыяспары, наведаў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?