Дзяржаўная доля ў статутных фондах шэрагу акцыянэрных таварыстваў істотна павялічыцца. Гэтак прадпрыемствы змогуць разьлічыцца зь дзяржавай за атрыманыя ў мінулым годзе крэдыты і прэфэрэнцыі.

Пастановай №440 ад 5 красавіка 2007 г. урад аформіў прынятае раней рашэньне аб павелічэньні дзяржаўнай долі ў статутных фондах 13 буйных акцыянэрных таварыстваў, піша газэта «Белорусы и рынок». Сярод гэтых прадпрыемстваў цукрвоыя камбінаты, прадпрыемствы малочнай галіны, манапаліст па вытворчасьці соладу «Белсолад» ды інш.

Дзярждоля ў статутных фондах акцыянэрных прадпрыемстваў павялічыцца за кошт друку імі дадатковай колькасьці акцыяў. Плата за рэгістрацыю новай эмісіі не прадугледжваецца. Надрукаваныя акцыі будуць перададзеныя дзяржаве. Такім чынам адбудзецца разьлік за часткова пагашаныя за кошт бюджэту адсоткі па банкаўскіх крэдытах, атрыманых акцыянэрнымі таварыствамі на мадэрнізацыю вытворчасьці. Такія крэдыты атрымалі ААТ «Белсолад» і ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка». Астатнія акцыянэрныя таварыствы атрымалі крэдыты на свае інвэстыцыйныя праекты. Найбольш буйныя інвэстпраекты былі зьдзейсьненыя на цукровых камбінатах у Жабінцы, Гарадзеі і Скідзелі. Тут дзяржава атрымае 98.9%, 99.9 і 99.8% акцыяў адпаведна.

Сямён Печанко, паводле Белорусы и рынок

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0