21 чэрвеня ў Магілёве ўзарваўся грузавы аўтамабіль, які вёз балоны з газам. Здарылася гэта на мосце праз Дняпро на праспекце Шмідта. Аўтамабіль загарэўся з‑за сапсаванай паліўнай сістэмы, пасля адбыўся выбух.

Пацярпелых няма: вадзіцель паспеў пакінуць машыну, іншага транспарту паблізу не аказалася, — паведаміў Першы канал Магілёўскага тэлебачання.

Аднак прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС не пацвердзіла некаторыя факты. У 15:41 у службу МНС паступіў тэлефонны званок ад сведкі ўзгарання аўтамабіля. Па папярэдніх дадзеных, з‑за няспраўнасці паліўнай сістэмы адбылося толькі ўзгаранне машыны, выбуху не было. Усе 48 балонаў з газам засталіся непашкоджанымі. Затое траўмы былі: вадзіцель атрымаў апёк левай рукі, — паведаміла «Еўрапейскаму радыё» прэс‑сакратарка магілёўскіх выратавальнікаў Інэса Ялфімава.

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0