Новая сыстэма заказу білетаў на чыгуначны транспарт цераз Інтэрнэт пачала дзейнічаць на Беларускай чыгунцы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў службе ўпраўленьня БЧ.

Паводле спэцыялістаў, пасажыры ў зручны для іх час могуць замовіць білеты на цягнік праз Інтэрнэт, а супрацоўнікі беларускай магістралі даставяць іх па месцы патрабаваньня. "Такая сыстэма спросьціць працэс набыцьця білетаў, зэканоміць пакупнікам час, зьменшыць чэргі ў касах". Плата за дастаўку, незалежна ад колькасьці замоўленых білетаў, складзе 20 тыс. рублёў.

У БЧ таксама адзначылі, што ў найбліжэйшым часе аплату за праязныя дакумэнты можна будзе ажыцьцяўляць пры дапамозе банкаўскіх плястыкавых картак...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?