На думку Эўрапейскай Камісіі, Мальта і Кіпр здольныя ў наступным годзе ўвайсьці ў зону адзінай эўрапейскай валюты.

У той жа час, згодна з заключэньнямі Эўрапейскай Камісіі, гэтыя краіны павінны ажыцьцявіць шэраг крокаў, зьвязаных з фіскальнай кансалідацыяй, забесьпячэньнем эканамічнай стабільнасьці, падтрымкай канкурэнтаздольнасьці эканомікі на зьнешніх рынках і гарантаваньнем беспраблемнага пераходу да адзінай эўрапейскай валюты.

Для ўступленьня ў зону эўра дзяржава‑член ЭЗ павінна выканаць шэраг умоваў: узровень інфляцыі не павінен перавышаць больш, чым на 1,5% паказчыкі трох дзяржаваў‑членаў зоны эўра з найменшым узроўнем інфляцыі; узровень дэфіцыту бюджэту не павінен перавышаць 3% ад ВУП краіны, а аб’ём зьнешняй запазычанасьці — 60% ад ВУП; нацыянальная валюта павінна быць стабільнай, а доўгатэрміновыя працэнтныя стаўкі ня могуць перавышаць 6,4%. Апроч таго, дзяржаве‑кандыдату неабходна рэфармаваць сваё заканадаўства, наблізіўшы яго да прававых нормаў эўрапейскіх устаноўчых дамоваў і статуту Эўрапейскай сыстэмы цэнтральных банкаў.

На сёньняшні дзень у зону эўра ўваходзяць 13 краінаў ЭЗ: Францыя, Нямеччына, Італія, Гішпанія, Партугалія, Аўстрыя, Ірляндыя, Славенія, Фінляндыя, Грэцыя, Бэльгія, Нідэрлянды і Люксэмбург.

Мальта і Кіпр далучыліся да ЭЗ у траўні 2004 г. разам зь васьмю краінамі Ўсходняй Эўропы. З таго часу толькі адна дзяржава пятай хвалі пашырэньня ЭЗ — Славенія — ўвайшла ў зону адзінай эўрапейскай валюты.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0