Каля будынку паравога млыну, які ўчора пачалі руйнаваць, працуюць будаўнікі. Яны прыбіраюць учорашні друз. Па словах аднаго з ініцыятараў гарадзкога рэфэрэндуму Алеся Залеўскага, працы вядуцца тут ад 8?й раніцы. Будаўнікі сьцьвярджаюць, што працягнуць бурыць будынак згодна з ранейшым загадам. Неўзабаве чакаюць спэцтэхніку. Каля млыну сабаралася каля дзясятка маладых людзей з расьцяжкамі. Моладзь настроеная рашуча. Міліцыянтаў побач пакуль не назіраецца.

Нагадаем, што ўчора гарадзенскія будаўнікі пачалі дэмантаваць будынак паравога млыну на вул. Васілька. Будынак адносіцца да канца ХІХ ст. і ўяўляе сабою ўзор прамысловай эклектыкі. Такіх будынкаў у Горадні ўсяго два. Паравы млын ня быў уключаны ў сьпіс камяніцаў, меркаваных пад знос.

Сп. Залеўскі паведаміў таксама, што сёньня ўраніцы яму патэлефанавалі з УКДБ і запрасілі на гутарку. Алесь спаслаўся на занятасьць і адмовіўся.

Глядзі яшчэ:
У Горадні пачалі руйнаваць паравы млын ХІХ ст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?