Актывістам моладзевага дэмакратычнага руху Яну Міхайлаву і Міколу Коршунаву суд Маскоўскага раёну Менску прысудзіў штраф дзесяць базавых велічыняў кожнаму (гэта 310 тысячаў рублёў).

Падтрымаць актывістаў у суд прышлі іх паплечнікі. Яны надзелі жоўтыя майкі з надпісамі «Без квітка, бо льготаў няма».

Міколу Коршунава і Яна Міхайлава затрымалі спэцназаўцы 23 траўня на вуліцы Ленінградзкай пасьля правядзеньня на плошчы Незалежнасьці акцыі пратэсту супраць скасаваньня льготаў.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Глядзі яшчэ:
Чытацкі рэпартаж з студэнцкіх акцый за захаваньне льготаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0