У Віцебску на плошчы Свабоды 24 траўня прайшла моладзевая арт?акцыя ў абарону гістарычнага цэнтру гораду. У ёй бралі ўдзел навучэнцы мастацкай школы №1 і Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, а таксама студэнты зь іншых навучальных устаноў. Маладыя людзі на знак пратэсту супраць разбурэньня гістарычнага цэнтру пачапілі чорныя стужкі на мэталёвую агароджу вакол выкапаных катляванаў на месцы падмуркаў Мікалаеўскага сабру. Мінакам раздаваліся ўлёткі з інфармацыяй пра помнікі архітэктуры, якія колісь месьціліся на тэтыторыі сёньняшняй плошчы Свабоды.

Пасьля ўдзельнікі акцыі пачалі маляваць на арукшах паперы Сьвята-Мікалаеўскі сабор такім, якім ён быў да Другой сусьветнай вайны.

— Гэты адкрыты плэнэр на тэму «Ўзнаўленьне Мікалаеўскага сабору й Саборнай плошчы» мы вырашылі правесьці ў сувязі з захадамі па зьнішчэньні падмурку храму. Сэнс плэнэру ў тым, каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці й СМІ да гісторыка?культурнай спадчыны нашага гораду», — распавяла ўдзельніца акцыі, студэнтка Тацяна Фомічава.

Паводле ейных слоў, магчыма, падчас наступнага пленэру, недзе праз тыдзень, да моладзі далучацца вядомыя ў Віцебску мастакі. Ня выключана, што па выніках пленэраў можа адбыцца выстава прац мастакоў.

Нагадаем, што на плошчы Свабоды, тэрыторыя якой уваходзіць у ахоўную зону гістарычнай часткі гораду, цягам двух апошніх тыдняў, ад 10 траўня, вядуцца працы па пракладцы каналізацыйнага дукера. У выніку на плошчы зьявіліся два глыбокія катляваны. У адным зь іх добра бачныя рэшткі падмурку культавых будынкаў, якія тут месьціліся раней.

Уласьнікам тэрыторыі, дзе вядуцца земляныя працы, ёсьць Віцебскі гарвыканкам. Замоўца прац — УП «Віцебсквадаканал». Тэхніка, пры дапамозе якой вядуцца буравыя працы, належыць менскаму прадпрыемству «Клясыкбудкамплект». Будоўлю неаднакроць наведваў старшыня Віцебскага гарвыканкаму Пятро Драздоў.

Паводле

Народныя навіны Віцебску

Глядзі яшчэ:
Гістарычная спадчына Віцебску нішчыцца пад покрывам цемры

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0