На 48 гадзінаў, да высьвятленьня абставінаў, каму належалі наркотыкі, знойдзеныя ў аўтобусе, у якім чальцы этна‑фальклёрнай суполкі Беларускага ўнівэрсытэту культуры ехалі на гастролі ў Францыю, польскія мытныя службы затрымалі 25 грамадзянаў Беларусі. Затрыманьне адбылося 20 км ад Познані, на захадзе краіны.

Гаворыць кіраўнік дэлегацыі, дэкан факультэту традыцыйнай беларускай культуры й сучаснага мастацтва Вячаслаў Калацей:

— Нас спынілі польскія паліцэйскія, высадзілі з аўтобуса. Абшукалі аўтобус бяз нашай прысутнасьці. І вынесьлі з аўтобуса пакецік, як пазьней сказалі, з амфэтамінам. Яны трымалі яго без пальчатак. Сабака пры гэтым не брахаў. Паліцыянты пачалі пытацца, каму з нас належыць гэты пакет.

Потым затрыманых павезьлі ў Познань, каб зьняць адбіткі пальцаў. Паводле вынікаў экспэртызы павіннае быць прынятае адпаведнае рашэньне. Прадстаўнік беларускай амбасады ў Варшаве выехаў у Познань.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0