Перад грамадой, пераважна, моладзьдзю, выступілі “NRM”, “Крама”, “Нэйрадзюбэль”, Кася Камоцкая, Зьміцер Вайцюшкевіч, а таксама шэраг маладых калектываў. Усе зоркі былі ў дасканалай форме. Вёў канцэрт Франак Вячорка. Канцэрт доўжыўся тры гадзіны. Слухачы прыходзілі і сыходзілі. Стаяць на пляцоўцы, што ўяўляла сабой расталую коўзанку было не найзручней. Моладзь вітала выступ кандыдата ад Дэмакратычных сілаў скандаваньнем “Мілінкевіч”, падпявала рок-хітам. Насуперак абяцаньням, кандыдат Аляксандар Казулін на канцэрце ня выступіў.