Улада

45 талачынскіх школьнікаў ў шпіталі з дызэнтэрыяй

Цягам трох сутак у раённым шпіталі апынуліся 45 дзяцей. Прычынай захворваньня сталася невыкананьне гігіенічных патрабаваньняў: у двух супрацоўнікаў школьнай сталоўкі выяўленая дызэнтэрыйная палачка. Надзвычайнае здарэньне спрабавалі замаўчаць.

Цягам трох сутак у раённым шпіталі апынуліся 45 дзяцей. Як высьветлілася, «дзякуючы» супрацоўнікам школьнай сталоўкі. Надзвычайнае здарэньне спрабавалі замаўчаць.

Калі 25‑га траўня ў шпіталь пачалі паступаць першыя пацыенты — вучні сярэдняй школы №1 — галоўны ўрач спрабаваў пераконваць журналістаў і санэпідстанцыю, што дзеці проста атруціліся, і ні пра якую інфэкцыйную хваробу няма й гаворкі. «Пад падазрэньне» трапілі школьныя абеды: кілбасныя вырабы і мясны пудынг, якімі кармілі вучняў у апошнія спякотныя дні. Настаўнікі вырашылі «скарэктаваць» сытуацыю, заявіўшы, што ў некаторых выхаванцаў «проста ангіна», а не праблемы са страўнікам ці кішэчнікам.

Невядома, да чаго б давяла адказных асобаў уласная фантазія, каб ня вынікі аналізаў, зробленых цягам трох дзён ад пачатку эпідэміі. Як высьветлілася, школьнікі захварэлі на дэзінтэрыю Зоннэ. А прычынай захворваньня сталася невыкананьне гігіенічных патрабаваньняў: у двух супрацоўнікаў школьнай сталоўкі выяўленая дызэнтэрыйная палачка.

Паводле галоўурача Талачынскага раённага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Людмілы Ракоўскай, дзецям аказана неабходная мэдычная дапамога. З 44 вучняў, якія трапілі ў шпіталь, двое ўжо вярнуліся дахаты. Цяпер мэдыкі праводзяць агляды ў сем’ях пацярпелых, а таксама комплекс супрацьэпідэмічных і дэзынфэкцыйных мерапрыемстваў у сярэдняй школе №1. Спрашчае сытуацыю хіба тое, што заняткі ужо завяршыліся. Аднак, зь іншага боку, мэдыкам цяжэй адсачыць бытавыя кантакты носьбітаў інфэкцыі.

Бацькі пацярпелых школьнікаў — а гэта пераважна вучні малодшых клясаў і адзін 11‑клясьнік — вінавацяць у здарэньні толькі школу. Па‑першае, за тое, што за супрацоўнікамі сталоўкі, як высьветлілася, няма належнага мэдычнага кантролю. А па‑другое, за спробу «прыхаваць» надзвычайнае здарэньне, чаго не ўдалося зрабіць толькі таму, што захворваньне стала масавым і даволі небясьпечным.

Алёна Штраль, «Прыдзьвіньне», bulletinonline.org

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі9

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну3

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў13

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі9

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць