Пракурору Гарадзенскай вобласьці Васілю Літвінаву актывісты кампаніі «Выратуем Горадню ад разбурэньняў» сёньня перадалі зварот, які падпісалі 789 чалавек. У ім зьвяртаецца ўвага на парушэньні, дапушчаныя падчас рэканструкцыі цэнтральнай часткі Горадні.

Як паведаміў нам Павал Мажэйка, раней у абласную пракуратуру была накіраваная скарга ад некалькіх актывістаў. Праўда, пракуратура пераслала яе ў Міністэрства культуры.

Цяперашні зварот абгрунтаваны заканадаўча, утрымлівае спасылкі на дакумэнты, зазначыў спадар Мажэйка.

Сёньня да абеду каля дзесяці маладых актывістаў прыйшлі да паравога млына ў цэнтры гораду, які працягваюць разбураць. Дамаўляліся па тэлефоне. На месцы маладзёнаў чакалі дзьве міліцэйскія машыны, і актывісты мусілі рэціравацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?